Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Па беларускіх землях раскіданыя дзясяткі помнікаў старасвецкай культуры, якія можна знітаваць у адну гісторыю – гісторыю лёсаў аднаго з найцікавейшых творчых пакаленняў. Кагорта студэнтаў Віленскага ўніверсітэта, таварыства філаматаў, іх сябры, родныя і паплечнікі стваралі вакол сябе асяродкі культуры. Шляхецкія сядзібы, бібліятэкі, касцёлы і школы былі цэнтрамі культурнага жыцця.

Да сёння можна адшукаць безліч слядоў той эпохі ў ваколіцах Навагрудка і Баранавічаў. Адна з такіх мясцінаў – Бартнікі. Сюды сыходзіліся пуцявіны Адама Міцкевіча і Ануфрыя Петрашкевіча, Ігната Дамейкі і Юзафа Сурэвіча. Тут пражыў свае апошнія гады Ян Чачот. Мясцовая сядзіба Слізняў памятае безліч сустрэч. Тут жа студэнты ладзілі экспедыцыі і летні тэатр.

Варонча, Завоссе, Вольна, Туганавічы, Бурдыкоўшчына, Медзвядка… Пералік знакавых мясцінаў можна яшчэ працягваць і працягваць. Акурат гэтымі філамацкімі шляхамі пройдземся падчас наступнай лекцыі даследчыка, архівіста, супрацоўніка газеты “Культура” Змітра Юркевіча у межах праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

Шчыра запрашаем!

Час: 27 мая 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu