Марыя Чарноўская. Без згадкі яе імя не абыходзіцца аніводная энцыклапедыя ці публікацыя, прысвечаная айчынным этнаграфіі, фалькларыстыцы, гісторыі народнага тэатра.
Менавіта Марыя Чарноўская ўпершыню дала ў арыгінальным вымаўленні беларускія народныя песні з нотамі і навуковым каментарыем, апісала Купалле, Радаўніцу і іншыя святы, вобразы народнай міфалогіі, стравы, адзенне, сялянскі побыт беларусаў. Звярнула ўвагу на самабытнасць духоўнай культуры беларускага народа.
Імя даследчыцы і яе знакамітая публікацыя “Элементы славянскай міфалогіі, што захаваліся ў звычаях вясковага люду на Белай Русі” былі вядомыя ў ХІХ-ХХ стагоддзях далёка за межамі нашай краіны, а сёння гэту літаратарку і фалькларыстку мала хто прыгадвае нават на радзіме.
У наступнай лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” – Зміцер Юркевіч раскрые таямніцы архіўных росшукаў па гісторыі роду Чарноўскіх. Чаму ж пра Марыю Чарноўскую можна смела казаць як пра першую з першых у шэрагу выбітных імёнаў ХІХ стагоддзя, і як яе лёс знітаваны з іншымі знакавымі постацямі яе сучаснікаў – дазнаемся 26 сакавіка.
Шчыра запрашаем!
Час: 26 сакавіка 2025, 19.00.
Кошт білетаў: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.