Сусветна вядомы паэт Адам Міцкевіч паходзіць з беларускага шляхецкага роду. Яго імя вядома сёння ў розных кутках зямнога шара, а паэзія гучыць на дзясятках моў свету. Гісторыя ж роду і сваякоў слыннага паэта не менш цікавая за сюжэты яго твораў.
У дзень хросту будучага класіка будзем разбірацца з “Радаводнымі таямніцамі Адама Міцкевіча” на першай сёлетняй лекцыі праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”. Лектар – даследчык, архівіст, супрацоўнік газеты “Культура” – Зміцер Юркевіч. Менавіта ён і раскрые нам такія загадкі як:
- Калі насамрэч нарадзіўся Адам Міцкевіч?
- Якія дачынненні мелі Міцкевічы да роду Рымвідаў?
- Гісторыя Рамэа і Джульеты Наваградскага ваяводства – трагедыя гісторыі сям’і прабабулі Адама Міцкевіча.
- Як гісторыкі ледзь не выключылі з радаводнага дрэва Міцкевічаў імя яго бабулі.
- Праўдзівая гісторыя продкаў па кудзелі – роду Маеўскіх, з якога паходзіла маці паэта.
- Чаму Міцкевічаў абвінавачвалі ў сялянскім паходжанні?.. І якія дачыненні да гэтага мае маёнтак Завоссе…
Час: 12 лютага 2025, 19:00.
Кошт білетаў: 8 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.