Сярод выбітных імёнаў ураджэнцаў беларускіх зямель ёсць тыя, што вядомыя ва ўсім свеце. Адна з такіх яскравых постацяў – кампазітар, стваральнік беларускай нацыянальнай оперы Станіслаў Манюшка.
17 мая споўнілася 205 год з дня яго нараджэння. З нагоды прыгожага юбілею і ў працяг праекта “Па мячы і па кудзелі. Гісторыя сям’і – гісторыя асобы” Літаратурны музей запрашае на аўтарскую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча “Станіслаў Манюшка. 205.”.
У жыцці Станіслава Манюшкі было нямала знаёмстваў – прыемных, цікавых і лёсавызначальных. Пра сяброўства, сустрэчы і падарожжы расказваюць архіўныя крыніцы і мемуары. Сямейнае жыццё кампазітара з перыпетыямі, гісторыямі кахання, сяброўства, сварак і звадак з родзічамі, фамільных сакрэтаў часам падобнае да серыяльных сюжэтаў.
Чытачам газеты “Культура” многія з гэтых захапляльных сюжэтаў знаёмыя па артыкулах Змітра Юркевіча на яе старонках. А 7 чэрвеня запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, каб пачуць гэтыя цікавосткі самім. Акурат у гэтую дату ў 1857-м Станіслаў Манюшка і яго сябар Ахілес Банольдзі давалі канцэрт у Міхайлаўскім касцёле Навагрудка. А наведвальнікаў лекцыі чакае расповяд і пра неардынарныя гісторыі з гэтага падарожжа.
Час: 07/06/2024, 18:30.
Кошт білетаў: 5 рублёў.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.