Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Літаратурны музей запрашае на чарговую лекцыю даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.  Гэтым разам гаворка пойдзе пра знакамітага крошынца – Паўлюка Багрыма. У гісторыю беларускай літаратуры ён быў уведзены як сялянскі паэт, аўтар вострасацыяльнага верша “Зайграй, зайграй, хлопча малы…”, напісанага на беларускай мове ў першай палове ХІХ стагоддзя.

Калі скласці біяграфічную даведку аўтара адзінага вядомага верша, то атрымаецца наступнае. Паўлюк Багрым – сын крошынскага слесара Юзафа Багрыма. Вучыўся ў парафіяльнай школцы. Ёсць меркаванне, што выкладанне ў ёй вялося на беларускай мове. Пасля сканчэння школы да восені 1828 года служыў у ксяндза Войцаха Магнушэўскага. У 1829 годзе стаў адной з галоўных фігур у следстве па справе народных хваляванняў. Падазраваўся ў распаўсюдзе антыпрыгонніцкіх вершаў. Працэс скончыўся масавай экзекуцыяй жыхароў Крошына, а з Паўла, які не меў дачынення да хваляванняў, узялі абяцанне больш вершаў не пісаць, не перапісваць і не чытаць… Пазней ён працаваў кавалём. Маючы 52 гады, ажаніўся з удавой, шляхцянкай Карнэліяй Шышлоўскай, удвая маладзейшай за яго. Меў нашчадкаў. Памёр і пахаваны ў Крошыне, на прыкасцёльных могілках. Месца пахавання Паўла Багрыма з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Але за гэтымі досыць сціслымі звесткамі хаваецца надзвычайнае перапляценне гісторый некалькіх сямей і розных мясцін наваградскіх ды баранавіцкіх ваколіц. Кожная з іх у розны час трапляла пад пільны погляд даследчыкаў-багрымазнаўцаў. Запрашаем пазнёміцца з навуковым і архіўным наробкам на лекцыі ў Літаратурным.

Час: 18 сакавіка 2026, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu