Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

У гісторыі кожнага народа ёсць імёны, якія, нягледзячы на іх бясспрэчную значнасць, застаюцца ў цені. Да ліку такіх адносіцца і постаць Юзафа Чаховіча – адной з самых яркіх зорак фатаграфіі Усходняй Еўропы другой паловы XIX стагоддзя. Ягонае майстэрства захавала для нас архітэктурную спадчыну Віцебшчыны і Магілёўшчыны, маляўнічыя краявіды Вільні і Кіева, а яго фотаздымкі да гэтага часу выклікаюць захапленне спецыялістаў.

Дзяцінства Юзафа прайшло сярод маляўнічых ландшафтаў Полаччыны. Сям’я жыла ў маёнтку Міткавічы. Менавіта тут, сярод беларускіх лясоў і палёў, на берагах Заходняй Дзвіны і яе прытокаў, фарміраваўся яго светапогляд і эстэтычнае ўспрыманне. Гэтыя краявіды сталі яго першай і самой важнай школай прыгажосці.

У 1853 годзе Юзаф Чаховіч зацікавіўся новай для сябе вобласцю – фатаграфіяй. Асновы гэтага мастацтва ён, хутчэй за ўсё, вывучыў у Варшаве, магчыма, у прызнаных тамтэйшых майстроў. У тым жа годзе ён дасягнуў значных поспехаў, працуючы ў Любліне, дзе карэспандэнт “Газэты Варшаўскай” высока ацаніў яго працы, адзначыўшы, што ён выконвае дакладныя партрэты  ўсяго за дзве хвіліны.

Аднак сапраўднае вяртанне да вытокаў адбылося ў пачатку 1860-х гадоў, калі Чаховіч прыехаў у Віцебск. Гэта быў свядомы выбар: горад, дзе ён скончыў гімназію, дзе меў шмат блізкіх і знаёмых. Тут ён адкрыў фатаграфічную майстэрню, якая стала для яго не толькі крыніцай заробку, але і плацдармам для рэалізацыі мастацкай місіі.

У Віцебску Чаховіч зарабляў на жыццё выкананнем партрэтаў, але яго галоўнай марай было фатаграфаванне пейзажаў і гістарычных помнікаў. Менавіта тут, у сярэдзіне свайго жыцця, ён канчаткова аформіў сваё прызначэнне. У адным з лістоў ён пісаў: “Пасля расфарміравання Цэнтральнай арміі я быў звольнены з ваеннай службы і выехаў у Парыж, каб вывучаць мастацтва фатаграфіі. Пасля вяртання з-за мяжы я пачаў займацца мастацкай фатаграфіяй. Жадаючы зрабіць маю творчасць даступнай шырокаму колу аўдыторыі, я вырашыў фатаграфаваць гістарычныя віды Расіі.” Затым была Вільня з яе гістарычнымі краявідамі, воднае падарожжа па Віліі і шматлікія пейзажныя працы ў розных кутках беларускіх зямель.

З гісторыяй творчых шляхоў Юзафа Чаховіча, гісторыяй яго сям’і і  сувязямі з Віцебшчынай запрашаем пазнаёміцца на лекцыі даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

Час: 23 студзеня 2026 года, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu