Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская лекцыя Змітра Юркевіча

Імя сусветнавядомага мастака Генрыха Семірадскага даўно заняло пачэснае месца ў пантэоне буйнейшых мастакоў ХІХ стагоддзя, сярод такіх вядомых прадстаўнікоў позняга акадэмізму, як Фёдар Бруні, Карл Брулоў, Шарль Глейр, Аляксандр Іваноў, Ян Матэйка. Сваім творцу лічаць у Расіі, Польшчы, Украіне, дзе ён нарадзіўся. Пэўна, маглі б яго лічыць сваім і ў Італіі, дзе Семірадскі пражыў другую палову жыцця і стварыў большую частку сваіх самых вядомых прац. Кожная з пералічаных краін мае на яго сваё права.

А што ж Беларусь? Cляды мастацкай спадчыны Семірадскага на беларускіх землях сустракаюцца ў самых розных кутках: гэта Вольна, Гнезна, Красны Бераг, Вялікія Навасёлкі, дзе захоўваліся карціны мастака; Каралішчавічы і Раванічы, якія патрапілі на яго палотны.

Як вынікае з метрыкі хросту Генрыха-Гектара Семірадскага, прыйшоў на свет ён 24 кастрычніка 1843 года ў сям’і ротмістра ўланскага палка Іпаліта Семірадскага і Міхаліны Прушынскай. Праз сямейныя сувязі радаслоўныя і сяброўскія нітачкі цягнуцца і да Міцкевічаў, і да Манюшкаў і да Рэйтанаў, і да Агінскіх… Гісторый гэтых, як заўжды, на вялікі клубок, які і будзем размотваць на наступнай аўтарскай лекцыі даследчыка Змітра Юркевіча ў межах праекта “Па мячы і па кудзелі.  Гісторыя сям’і – гісторыя асобы”.

На  сёння ж у Беларусі ёсць толькі дзве карціны Генрыха Семірадскага. “Давер Аляксандра Македонскага лекару Філіпу” (1870) выстаўляецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Другая праца “Біблейскі сюжэт” знаходзіцца  ў Пінскім музеі Беларускага Палесся.

Шчыра запрашаем!

Час: 5 снежня 2025, 19:00.

Кошт білетаў: 8 рублёў.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu