Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Аўтарская канцэртная праграма “Адам Міцкевіч. Вытокі”

Ўвесь струн набор вялікі

Так грымнуў, быццам янычарскія музыкі

Ударылі ў званкі, ў талеркі, ў бубны, ў трубы.

Гудзе “Маёвы паланэз”! Напеў той любы

Прыносіць радасць, радасцю слых поіць –

Гуляць дзяўчаты хочуць, хлопцы аж не ўстояць.

Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш»

Жыццё кожнага чалавека пачынаецца з маленства: першых слоў, першых крокаў, першых вобразаў, што назаўжды застаюцца ў памяці. Жыццё генія – не выключэнне. Лёс такога геніяльнага творцы як Адам Міцкевіч скрозь пранізана сімваламі і вобразамі. Адкуль вытокі яго выключнага таленту? Бясконцыя далягляды, што адкрываліся позірку хлапчука-гімназіста з валоў Наваградскага замка… Казкі, пачутыя ад старога слугі Блажэя… Вобразы Віліі, Нёмана, Свіцязі, ахутаныя легендамі… Каханне… Сяброўства… Усё гэта стала той крыніцай, што сілкавала паэзію Міцкевіча і нараджала шэдэўры.

27 студзеня ў 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры   запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч. Вытокі».  Праграма адмыслова створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.

Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлена Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).

Канцэртную праграму складаюць музычныя творы К.Ельскага, І.С.Баха, М.Грушвіцкага, М.Ельскага, а таксама песні С.Манюшкі на словы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Ю.Корсака, Т.Зана і інш.

Запрашаем разам распачаць святкаванне юбілею вялікага творцы!

Кошт квітка: 14 руб.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320863 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu