Ўвесь струн набор вялікі
Так грымнуў, быццам янычарскія музыкі
Ударылі ў званкі, ў талеркі, ў бубны, ў трубы.
Гудзе “Маёвы паланэз”! Напеў той любы
Прыносіць радасць, радасцю слых поіць –
Гуляць дзяўчаты хочуць, хлопцы аж не ўстояць.
Адам Міцкевіч «Пан Тадэвуш»
Жыццё кожнага чалавека пачынаецца з маленства: першых слоў, першых крокаў, першых вобразаў, што назаўжды застаюцца ў памяці. Жыццё генія – не выключэнне. Лёс такога геніяльнага творцы як Адам Міцкевіч скрозь пранізана сімваламі і вобразамі. Адкуль вытокі яго выключнага таленту? Бясконцыя далягляды, што адкрываліся позірку хлапчука-гімназіста з валоў Наваградскага замка… Казкі, пачутыя ад старога слугі Блажэя… Вобразы Віліі, Нёмана, Свіцязі, ахутаныя легендамі… Каханне… Сяброўства… Усё гэта стала той крыніцай, што сілкавала паэзію Міцкевіча і нараджала шэдэўры.
27 студзеня ў 18:30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на аўтарскую канцэртную праграму «Адам Міцкевіч. Вытокі». Праграма адмыслова створаная да пачатку святкавання юбілейнага, 225-га, года з дня нараджэння паэта.
Выканаўцы: Галіна Сакольнік, лаўрэат міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана), Святлена Немагай, музыказнаўца, піяністка, загадчык кафедры мастацкай творчасці і прадзюсарства Інстытута сучасных ведаў (фартэпіяна), Аляксей Загорскі, лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).
Канцэртную праграму складаюць музычныя творы К.Ельскага, І.С.Баха, М.Грушвіцкага, М.Ельскага, а таксама песні С.Манюшкі на словы А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Ю.Корсака, Т.Зана і інш.
Запрашаем разам распачаць святкаванне юбілею вялікага творцы!
Кошт квітка: 14 руб.
Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/320863 або ў касе музея перад пачаткам мерапрыемства.
Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.
Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.