5 мая 2023 года а 17-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на аўтарскую экскурсію Святланы Верабей “Зорка*”
Падчас экскурсіі вы даведаецеся:
– што звязвае мастачку з Максімам Багдановічам;
– як з’яўляюцца на палотнах незямныя сюжэты;
– ці можна колерам перадаць водар кветак;
– адкуль прыходзіць натхненне.
Святлана Верабей – мастак, дызайнер, майстар па бодзі-арце, удзельнік шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных арт-праектаў.
Працуе ў стылях абстракцыянізму, экспрэсіянізму, канцэптуалізму.
У творчасці імкнецца да гарманічнага сімбіёзу розных кірункаў жывапісу, спалучае розныя віды мастацтва.
Запрашаем!
Кошт: 3 руб.
Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.
Запіс па тэл.: +375 (17) 355 22 95.
