Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Ансамбль салістаў “Класік-Авангард” у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча з праграмай “За крок да вясны”

27-га лютага а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца чарговая сустрэча з музыкамі ансамбля салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай.

Высокі прафесіяналізм і далікатны падыход да сусветнай класікі, непасрэдны кантакт з аўдыторыяй і ўзнёсласць музейнай прасторы. Музыка, якая закранае самыя патаемныя струны. Што яшчэ трэба, каб развітацца з доўгай зімой і разам сустракаць вясну?

У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў шматлікіх міжнародных конкурсаў, прагучаць кампазіцыі наступных аўтараў:

Г. Ф. Целеман. Канцэрт для двух альтаў соль мажор (Аляксей Карчэўскі і Канстанцін Дарашэнка).

І. С. Бах. Прэлюдыя і фуга до дыез мінор (Андрэй Іваноў – фартэпіяна).

Д. Шастаковіч. 5 п’ес для дзвюх скрыпак і фартэпіяна (Юрый Каліноўскі і Алеся Носава, партыя фартэпіяна – Андрэй Іваноў).

Э. Дзянісаў. Саната для кларнета сола (Кірыл Целяпнёў).

С. Рахманінаў. Вакаліз для габоя і фартэпіяна (Яўгеній Бінкевіч – габой, Андрэй Іваноў – фартэпіяна).

Дж. Расіні. Квартэт для флейты, кларнета, валторны і фагота (Вікторыя Янушкевіч – флейта, Кірыл Целяпнёў – кларнет, Раман Чырык – валторна, Максім Забара – фагот).

І. С. Бах. Гумарэска з сюіты сі мінор (Вікторыя Янушкевіч – флейта).

Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць у касе музея).

Адрас: вул. М.Багдановіча, 7а.

Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах:

+375 (29) 850-73-27, +375 (17) 363-07-61.

 

Close Menu