Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Анонс святочных мерапрыемстваў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры да 100-годдзя з дня нараджэння народных пісьменнікаў І.Шамякіна і І.Мележа

2021 год для літаратурнага музея будзе праходзіць пад знакам народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа, якім у гэтым годзе спаўняецца 100-гадоў з дня нараджэння. З гэтай нагоды распачата стварэнне некалькіх выставачных праектаў – літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Ад палескіх імхоў да асвейскіх крыніц…”, адкрыццё якой адбудзецца ў літаратурным музеі 8 лютага ў 17 гадзін (вул.М.Багдановіча, 13), а таксама літаратурна-дакументальная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці І.Шамякіна, якая будзе экспанавацца ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі (г. Масква, вул. Марасейка 17/6, буд. 3). Акрамя гэтага, з 1 па 28 лютага ў сацыяльных сетках плануецца правядзенне чэленджу #ШамякінМележ100. Сачыце за нашымі навінамі!

Close Menu