Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

BelarusianEnglishGermanRussian

Анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”

13 красавіка 2020 года а 16-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры ў межах праекта “Чытаем класіку разам” распачнецца анлайн-чытанне рамана Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння пісьменніка.

Падтрымаць акцыю адгукнуліся вядомыя артысты, культурныя і грамадскія дзеячы, журналісты і бізнэсоўцы Беларусі.

Сутнасць акцыі ў тым, што кожны з удзельнікаў на працягу двух тыдняў прачытае па адной з глаў вядомага рамана пісьменніка.

Чытанне рамана, якое будзе адбывацца ў залах Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, можна будзе ўбачыць на YouTube-канале музея:

https://www.youtube.com/channel/UCsLvZ2XX8Ppuh2uRlfYHbFQ/featured

альбо знайсці ў сацыяльных сетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Спасылкі на сацыяльныя сеткі:

Facebook https://www.facebook.com/bellitmuseum/

ВКонтакте https://vk.com/bellitmuseum

Instagram https://www.instagram.com/bellitmuseum/?hl=ru

Запрашаем Вас далучыцца да нашай акцыі. Глядзіце і слухайце анлайн-чытанне рамана У. Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім”, стаўце лайкі і дзяліцеся відэа з сябрамі ў сваіх сацыяльных сетках, пазначаючы хэштэг #чытаем_класіку_разам.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (г.Мінск,  вул. М.Багдановіча, 13).

Даведкі аб мерапрыемстве: па электроннай пошце bellitmuseum@tut.by

Тэлефон: (17) 334-72-61.