Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Андрэю Мрыю – 130

У гэты дзень, 130 год таму, у вёсцы Палуж (зараз Магілёўская вобласць) нарадзіўся вядомы беларускі драматург, аўтар арыгінальных, смелых па задуме п’ес “Апраметная”, “Сімфонія гневу”, “Рой”, журналіст і перакладчык Андрэй Антонавіч Шашалевіч, вядомы пад псеўданімам Андрэй Мрый.

Літаратурную працу Андрэй Мрый пачаў з напісання замалёвак, абразкоў, невялічкіх апавяданняў і нарысаў, якія, пачынаючы з 1924 года, друкаваліся ў газеце “Савецкая Беларусь”. Пераехаўшы ў 1926 годзе ў Мінск, стаў сябрам літаратурнага аб’яднання “Узвышша”. Друкаваўся ў “Голасе беларуса”, “Узвышшы” і “Чырвоным сейбіце” (дадатак да газеты “Беларуская вёска”). Працаваў у часопісе “Наш край” і ў Цэнтральным бюро краязнаўства БССР, а ў 1933 годзе стаў стыль-рэдактарам цэнтральнай газеты “Звязда”.

У 1929 годзе Андрэй Мрый апублікаваў свой найбольш знакаміты твор – сатырычны раман “Запіскі Самсона Самасуя”. Поўнасцю твор быў апублікаваны толькі ў 1988 годзе ў часопісе “Полымя”, а праз 2 гады ўжо быў экранізаваны рэжысёрам Уладзімірам Арловым пад назвай “Пратарчака жыцця, або Запіскі Самсона Самасуя”.

Андрэй Мрый пераклаў на беларускую мову “Тыса гаворыць” Бела Ілеша (1932), “Шляхамі ўзбочным” Пятра Загаруйкі (1932).

Close Menu