Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя «Збіраем рарытэты разам» у дзеянні: “Прывітанне з Магілёва”!

У межах акцыі “Збіраем рарытэты разам” у фонды ўстановы “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” патрапіла яшчэ адна кніга! Гэта зборнік Васіля Быкава “Бліндаж” ад гісторыка Паўла Мікалаевіча Сінілы. У гэтую кнігу класіка ўвайшлі творы раней незнаёмыя беларускаму чытачу. Аповесць “Бліндаж” была апублікавана ў часопісе “Дзеяслоў” у 2006 годзе, а аповесць “Апошні баец” друкавалася ў газеце “Чырвоная  змена” ў 1958 годзе і пасля ніколі не ўключалася аўтарам у свае зборнікі.

Запрашаем усіх далучыцца да нашай акцыі па зборы матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Васіля Быкава, а таксама прыняць удзел у стварэнні часовай экспазіцыі, якая прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння славутага пісьменніка!

vVRiwUz2c_c

 

Close Menu