15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям’і. З гэтай нагоды ў нашым музеі абвяшчаецца дзень адчыненых дзвярэй для шматдзетных сем’яў. Пры прад’яўленні пасведчання для іх будзе вольны ўваход на экспазіцыі, заснаваныя на музейных фондах.
Акцыя распаўсюджваецца таксама на мінскія філіялы нашага музея:
- Літаратурны музей Максіма Багдановіча
- Літаратурны музей Петруся Броўкі
- Музей “Беларуская хатка”
17 мая дні адчыненых дзвярэй пройдуць у наступных філіялах:
- Дача-музей Васіля Быкава
- Музей-сядзіба Міцкевічаў “Завоссе”
- Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча “Кушляны”
- Фальварак “Ракуцёўшчына”
- Літаратурны музей Кузьмы Чорнага
Запрашаем!