Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя “Музей для дваіх”

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся Броўкі хоча парадаваць наведвалькаў унікальнай акцыяй “Музей для дваіх”!

14 лютага, калі сонца сядзе за горадам, музей будзе працаваць толькі для дваіх закаханых, каб падараваць ім магчымасць незабыўна правесці вечар сам на сам у гістарычным месцы сталіцы. Атмасфера невымоўнай рамантыкі ў бязлюдным музеі, эксклюзіўная экскурсія пра таямніцы кахання ў жыцці Петруся Броўкі, смак чабаровай гарбаты, цёплыя пледы і краявіды вечаровага Мінску з вокнаў. Гэты вечар абавязкова стане часткай вашай любоўнай гісторыі!

Каб стаць удзельнікам акцыі неабходна:

‒ размясціць у адной з сацсетак (Instagram, Facebook, VK) фотаздымак з вашай палавінкай, падпісаць яго паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі і адзначыць Літаратурны музей Петруся Броўкі;

‒ дачакацца розыгрышу 12 лютага, калі каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі аддасць перамогу самай рамантычнай і арыгінальнай пары!

Удзельнічайце і кахайце!

У любы іншы дзень паслугу “Музей для дваіх” вы можаце замовіць на платнай аснове. Падрабязней па тэлефоне +375 (17) 342-09-81.

Close Menu