Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Акцыя да Тыдня бацькоўскай любові

Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае ўсіх далучыцца да святкавання Тыдня бацькоўскай любові! З 15 па 20 кастрычніка 2024 года кожная сям’я атрымае магчымасць за адзіны квіток наведаць экспазіцыю музея, паўдзельнічаць у займальных і захапляльных гульнях для дзяцей і для дарослых у межах акцыі “Прывядзі сваіх дзяцей… У музей!”!

ПРАГРАМА:

  • Настольная гульня “Растлумач мне, калі ласка!” дазволіць весела і цікава праверыць сваю эрудыцыю і папрактыкаваць беларускую мову з дапамогай сінонімаў, антонімаў, намёкаў, гукаў, рухаў – і добрага настрою.
  • Занятак “Калі саджуся за паперу” дасць вам магчымасць адчуць сябе сапраўдным пісьменнікам мінулага стагоддзя! Вы зможаце засвоіць навык друкавання на пішучай машынцы, а таксама надрукаваць вершы Петруся Броўкі.
  • Настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі” дапаможа пазнаёміцца з гістарычна знакавымі лакацыямі ў біяграфіі народанага паэта Беларусі і даведацца, што адбываецца на гэтых месцах у наш час, а таксама папрактывацца ў чытанні вершаў.
  • Квэст “Апошняя справа кватэры Броўкі” дазволіць адчуць сябе непаўторным дэтэктывам, раскрыць усе тайны музея ды судакрануцца з музейнымі экспанатамі.

Абавязковы папярэдні запіс.

Уваходны квіток: для сем’яў агульны квіток – 10 руб.; для іншых наведвальнікаў – па прэйскуранце.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu