Сёння з афіцыйным візітам Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры наведаў саветнік па культуры Пасольства Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Аболгасэм Мохтариан.
Падчас сустрэчы госці пазнаёміліся з музеем, наведалі музейныя экспазіцыі. А таксама абмеркавалі шляхі далейшага ўзаемадзеяння з мэтай папулярызацыі найлепшых здабыткаў культуры абодвух краін і пашырэння міжкультурных узаемасувязей.




