26 верасня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшоў адзіны дзень бяспекі. Мерапрыемства было накіравана на павышэнне ўзроўню гатоўнасці супрацоўнікаў да надзвычайных сітуацый.
Запрошаны прадстаўнік аддзела па надзвычайных сітуацыях Цэнтральнага раёна г.Мінска М.Ф.Царук выступіла з лекцыяй пра правілы пажарнай і электрабяспекі, распавяла пра дзеянні ў крытычных сітуацыях. Пасля лекцыі адбыўся паказ тэматычных адукацыйных відэаролікаў.
Падчас практычнай трэніроўкі супрацоўнікі музея адпрацавалі планы эвакуацыі і парадак дзеянняў у выпадку пажара.