Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрылася выстава «“Вайна і мір” Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь»

18 красавіка ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя «“Вайна і мір” Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь», створаная сумеснымі намаганнямі з Дзяржаўным музеем Л.М. Талстога (г. Масква).

Тым, хто завітаў на адкрыццё, пашчасціла пачуць змястоўныя экскурсы адразу ад абодвух куратараў экспазіцыі – Лізаветы Аляксеевай і Ірыны Князевай. Навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага музея Л.М. Талстога Лізавета Аляксеева прадставіла экспанаты, прывезеныя з маскоўскага музея класіка, распавяла мноства цікавых фактаў пра напісанне рамана “Вайна і мір”, пра трансфармацыю поглядаў творцы, атмасферу яго сямейнага жыцця.

Старшы навуковы супрацоўнік музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева засяродзіла ўвагу аўдыторыі на падзеях рамана, якія адбываліся на тэрыторыі сучаснай Беларусі (пераход праз Неман, бой пад Салтанаўкай, бітва на Беразіне і інш.), расказала пра памятныя мясціны і помнікі героям вайны 1812 года, якія знаходзяцца ў нашай краіне.

Наведаць выставу можна да 30 чэрвеня 2024 года. Яна Будзе цікавая навукоўцам, даследчыкам, музейным супрацоўнікам, выкладчыкам і студэнтам філалагічных факультэтаў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй і літаратурай.

27 красавіка а 13-й гадзіне па выставе «“Вайна і мір” Л.М. Талстога: месца дзеяння Беларусь» адбудзецца зборная куратарская экскурсія, якую правядзе Ірына Князева. Далучыцца могуць усе жадаючыя.

Кошт – 10 руб. з асобы.

Запіс: +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47.

Ласкава запрашаем!

Close Menu