12 лютага ў 18:30 Літаратурны музей Петруся Броўкі і Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашаюць на выніковую выставу выпускнікоў адукацыйнага курса Сяргея Балая і Паўла Волкава “Фотагісторыя па пунктах”. 10 лепшых фотагісторый новых беларускіх аўтараў будуць прадстаўлены ў музейнай экспазіцыі. Гэтыя гісторыі пра людзей, пра адзіноту, пра складанасці сталення, пра горад і з’явы.
Ралан Барт у сваім знакамітым эсэ “Camera lucida” выказаў думку аб тым, што лепшае ў фатаграфіі – гэта Punktum (кропка). “Punktum” – тое незаўважнае, што кранае раз і назаўжды. Пачуццё, якое з’явілася пры поглядзе на фотаздымак, і потым не адпускае нас, прымушаючы вяртацца ў думках да ўбачаных, а дакладней адчутых, вобразаў зноў і зноў.
На адкрыцці вы зможаце пазнаёміцца з аўтарамі выставы, задаць пытанні і выказаць свае думкі паводле Punktum 16+. Чакаем Вас!
Уваход вольны!
Месца правядзення: Літаратурны музей Петруся Броўкі (г. Мінск, вул. К.Маркса, 30).
Кантактныя тэлефоны: (017) 327-27-50, (017) 226-09-81.