Прэс-рэліз Адкрыцця “Чароўны казачны свет” |
24 красавіка 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Цудадзейны казачны свет”.
Калі ўпершыню вы пачулі казку? Наўрад ці ўзгадаеце дакладна, але несумненна — у дзяцінстве. Мара і цуд раптам станавіліся побач з намі, з’ядноўваліся ў вядомых і загадкавых персанажах, якія засталіся на ўсё жыццё носьбітамі тых або іншых якасцей.
Беларускім казкам уласцівыя глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання.
Казка – нешта вельмі патаемнае, сяброўскае і чароўнае. З казкай дзеці і дарослыя падарожнічаюць у краіну цудаў і прыгод.
Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў выданняў, якія сведчаць аб вечных ісцінах, агульначалавечай маралі: беларускія народныя казкі, казкі беларускіх пісьменнікаў, казкі народаў Еўропы, казкі народаў свету і мастацкіх прац вядомых мастакоў Анатоля Волкава, Наталлі Паплаўскай, Ірыны Лобан з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.
Экспазіцыю ўпрыгожаць лялькі, зробленыя па матывах беларускіх народных казак майстра Святланы Цехановіч і тэатральныя афішы вядучых тэатраў Мінска.
У мерапрыемстве прымуць ўдзел пісьменнікі, даследчыкі, мастакі, тэатральныя дзеячы і мастак па ляльках.
Дата правядзення: 24.04.2019 а 17.00.
Месца правядзення:Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры
(Мінск, вул. М. Багдановіча, 13)
Тэлефон для даведак: (017) 334-44-47; (017) 334-56-21.