Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё часовай мастацка-літаратурнай экспазіцыі “СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”

18 студзеня 2019 г. а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё часовай мастацка-літаратурнай экспазіцыі “СВЕДКІ ВЕЧНАСЦІ”, прымеркаванай да святкавання Вадохрышча.

Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Мэта выстаўкі: прэзентацыя шырокаму колу наведвальнікаў тэматычных музейных экспанатаў з калекцыі ікон з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры НАН Беларусі, аднесенай да разраду навуковай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, і рэдкіх выданняў ХVІІ–ХVІІІ стст. з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Падчас свята прагучала музычная кампазіцыя ў выкананні Таццяны Курыльчык.

На мерапрыемстве з прывітальным словам выступіў дырэктар Дзяржаўнага  музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Леанідавіч Рыбакоў. 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел:

  1. Аксана Уладзіміраўна Няхайчык – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы.
  2. Аляксандр Іванавіч Лакотка – дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар.
  3. Барыс Андрэевіч Лазука – загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт.
  1. Іван Васільевіч Саверчанка – дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар.

Падчас мерапрыемства адбыўся канцэрт звонавай музыкі ў выкананні магістра мастацтваў Багдана Бярозкіна. Кожны з прысутных меў магчымасць удзельнічаць у  майстар-класе і пайграць на званах.

     Экскурсію па выставе правяла Галіна Аляксандраўна Флікоп- Світа – навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай    культуры, кандыдат мастацтвазнаўства.

 

Вядучы навуковы супрацоўнік

навукова-экспазіцыйнага аддзела

П.М.Саўген




Close Menu