Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё часовай экспазіцыі “ВЕРШЫ Ў МАЛЮНКАХ”

З 30 кастрычніка па 9 лістапада 2019 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць часовую  літаратурна-мастацкую  экспазіцыю “Вершы ў малюнках” – сумеснага выставачнага праекта з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі.

Якой павінна быць дзіцячая кніга сёння? – пытанне, якое хвалюе кожнае пакаленне творцаў ва ўсім свеце. Чым здзівіць і захапіць дапытлівага чытача, вырашае творчы тандэм пісьменнік-мастак. Якім жа чынам гэта адбываецца ў сучаснай Венгрыі, распавядае наша выстава. Аснову экспазіцыі “Вершы ў малюнках” складаюць ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі. На думку мастацтвазнаўцы Эмешэ Рэвес, “ілюстрацыі да вершаў адрозніваюцца ад ілюстрацый да прозы тым, што мастакі працуюць больш свабодна, нічога не абмяжоўвае іх фантазію, практычна няма ўмоўнасцей, можна ствараць зусім новыя візуальныя светы”.

У другой палове ХХ ст. было вельмі папулярна здымаць мультыплікацыйныя фільмы па сюжэтах казак. Так самымі папулярнымі для венграў былі – герой народнай быліны Мацьі Лудаш, неверагодная птушка, што любіць шакалад, Артур-Клёцка (аўтар Іштван Чукаш “Казкі Пом-Пома”), казляня Элек Мекк (Йожэф Рохмані “Элек Мекк, майстар на ўсе рукі”), аднагаловы Цмок Шушу (Іштван Чукаш “Шушуке”), Гномік з Гномікаграда ды парася Разынка (Агнеш Балінт “Як справы на вуліцы Футрынка?”) і некаторыя іншыя. Наведвальнікі змогуць убачыць увасабленні гэтых герояў праз керамічныя вырабы, прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласла Месараша (Венгрыя).

Экспанаты са знакамітай калекцыі “Цацкі ў горадзе” Музея Обуда, аднаго са старэйшых краязнаўчых музеяў Будапешта, пазнаёмяць гасцей з цацкамі Венгрыі ХХ стагоддзя. Сюжэтныя, дыдактычныя, развіваючыя – сярод іх: дзіцячая тыпаграфія з выявамі персанажаў венгерскіх казак, настольная гульня “Загадкі гісторыі”, дзіцячы прымач у форме аранжавага мышаняці, гульня “Вежа з палачак” (“Tower”), фігурка завадной малпы-баксёра вырабу знакамітай фабрыкі “Штэйф” і інш.

Дапоўняць экспазіцыю кніжныя выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – пераклады венгерскіх народных казак і літаратурных твораў на беларускую і рускую мовы.

Большасць экспанатаў будзе выстаўляцца ў Мінску ўпершыню.

 У рамках выставы Пасольства Венгрыі ў Беларусі ажыццяўляе правядзенне конкурсу на лепшыя дзіцячыя малюнкі паводле ўбачанай экспазіцыі.

Запрашаем апынуцца ў краіне дзяцінства і пасябраваць з героямі венгерскіх казак і мультфільмаў!

 

Кошт: наведванне экспазіцыі для навучэнцаў – 1,50 руб., іншыя катэгорыі – 3,00 руб.;

інтэрактыўны занятак: 2,00 руб. (1-4 кл.)

На зантятак абавязковы папярэдні запіс.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13)

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, 335-44-47.

Афиша

Close Menu