29 кастрычніка 2019 года а 16-ай гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло адкрыццё часовай літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Вершы ў малюнках” – сумеснага выставачнага праекта з Пасольствам Венгрыі ў Беларусі.
Аснову экспазіцыі “Вершы ў малюнках” склалі ілюстрацыі да дзіцячых вершаў, выдадзеных у сучаснай Венгрыі, экспанаты са знакамітай калекцыі “Цацкі ў горадзе” Музея Обуда (Будапешт) і керамічныя вырабы, прадастаўленыя Мастацкім таварыскім аб’яднаннем імя Ласла Месараша (Венгрыя). Дапоўнілі экспазіцыю кніжныя выданні з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – пераклады венгерскіх народных казак і літаратурных твораў на беларускую і рускую мовы, а таксама пераклады твораў знакамітых беларускіх пісьменнікаў на венгерскую мову.
З прывітальным словам да гасцей мерапрыемства выступілі дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Міхаіл Рыбакоў, а таксама Пасол Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолт Чутора. Пра беларуска-венгерскія літаратурныя сувязі расказаў беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык і перакладчык Анатоль Вярцінскі.
Цудоўную атмасферу творамі Іаганеса Брамса “Венгерскі танец №5”, Вітторыа Монці “Чардаш” стварылі выкладчыкі Дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 10 імя Я.Глебава г. Мінска. У гасцей адкрыцця была ўкнікальная магчымасць атрымаць майстар-клас па венгерскаму танцу ад Пасла Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолта Чутора.
Запрашаем і Вас апынуцца ў краіне, адкуль усе мы з вамі родам – у краіне дзяцінства.