Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” (Да 50-годдзя выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”)

pIML4jmKYLY

ПРЭС-РЭЛІЗ

прэзентацыі часовай экспазіцыі

3-uzS5W5tKQ

26 снежня 2018 года а 17-й гадзіне ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі “Уладзімір Караткевіч. Абуджаная памяць…” (Да 50-годдзя выдання рамана “Каласы пад сярпом тваім”).

Ул. Караткевіч з’яўляецца адным з таленавітых і самабытных прадстаўнікоў таго пакалення беларускіх пісьменнікаў, што прыйшло ў літаратуру ў другой палове 50-х – пач. 60-х гадоў.

Асаблівая заслуга Ул. Караткевіча перад беларускай літаратурай у распрацоўцы гістарычнай тэматыкі. Пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, перадаў дух мінулых эпох, стварыў адметныя характары, раскрыў багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаў іх асабісты лёс з лёсам народным. У Беларусі ён выканаў тую гістарычную місію, што Вальтэр Скот у Англіі, Генрык Сянкевіч у Польшчы, Алоіс Ірасек у Чэхіі.

На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музея (кнігі, фотаздымкі, асабістыя рэчы пісьменніка, ліставанне, рукапісы).

У вечарыне прымуць удзел:

Анатоль Верабей, Анатоль Бутэвіч, Анатоль Вярцінскі, Васіль Зуёнак, Васіль Дранько-Майсюк, супрацоўнікі выдавецтва “Мастацкая літаратура”.

Пад час мерапрыемства прагучаць музычныя кампазіцыі на словы Уладзіміра Караткевіча ў выкананні Міхаіла Бараноўскага і Андрэя Мельнікава.

Close Menu