Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрылася выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння рэжысёра Міхаіла Пташука.

10 ліпеня 2018 года ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адкрылася выстаўка, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння рэжысёра Міхаіла Пташука.

Міхаіл Пташук натхняўся творамі беларускай літаратуры – лепшымі яе ўзорамі. Так, свет убачылі мастацкія кінематаграфічныя інтэрпрэтацыі “Знака бяды” Васіля Быкава, “Вазьму твой боль” Міхаіла Шамякіна, “Чорнага замка Альшанскага” Уладзіміра Караткевіча.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выступіў партнёрам гэтага праекта і прадставіў матэрыялы са сваіх фондаў. Гэта кнігі, якія рэжысёр паклаў у сцэнарную аснову сваіх фільмаў, і ілюстрацыі да іх з музейнай калекцыі графікі. Таксама на выстаўцы прадстаўлены дыплом Васіля Быкава – Лаўрэата Ленінскай прэміі за аповесць “Знак бяды”.

Фатаграфіі з адкрыцця выставы можна паглядзець на сайте www.sb.by.

Close Menu