Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё выставы, прысвечанай Васілю Быкаву

31 мая 2025 года ў Дзяржаўным мемарыяльным гісторыка-літаратурным музеі-запаведніку Ф.І.Цютчава “Аўстуг” (Бранская вобласць, Расія) адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнай выставы «Васіль Быкаў. Доўгая дорога дадому» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Мерапрыемства прайшло ў межах 64-га Усерасійскага свята паэзіі, прысвечанага творчасці Ф.І.Цютчава «Крыніца паэзіі тваёй…». Ад Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры ў ім прынялі ўдзел дырэктар С.І.Усік, намеснік дырэктара па навуковай рабоце А.А.Кузняцова і загадчык навукова-экспазіцыйнага аддзела, куратар філіяла “Музей-дача Васіля Быкава” І.Р.Князева.

Выстава будзе працаваць да 13 ліпеня 2025 года.

Close Menu