25 чэрвеня ў 18:00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе адкрыццё выставы “Шаржы на Петруся Броўку”, прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.
Упершыню ў музейнай прасторы прадстаўлены шаржы на Броўку з розных перыядаў і крыніц. Гэтыя жартоўныя партрэты — не толькі мастацкая забава, але і адлюстраванне стаўлення часу, жывое сведчанне пра аўру постаці. Пісьменніка малявалі як вядомыя, так і маладыя мастакі, а самыя раннія творы датуюцца 1930-мі гадамі.
Праект рэалізаваны сумесна з часопісам “Роднае слова”, дзе ў межах праекта “У анталогію беларускага шаржу” былі апублікаваны дзясяткі графічных вобразаў айчынных літаратараў у дадзеным жанры.
Запрашаем адкрыць Петруся Броўку ў нечаканым ракурсе — з усмешкай!
Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.
Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.