
3 чэрвеня 2022 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выніковай выставы мастацкай майстэрні PLOT пад назвай “Маршрут перабудаваны”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей.
Увазе наведвальнікаў будуць прапанаваны мастацкія працы выхаванцаў майстэрні ў цікавым разрэзе: побач з фінальнымі варыянтамі твораў будуць экспанавацца іх першапачатковыя эскізы. Такім чынам наведвальнікі змогуць прасачыць развіццё, а часам і нечаканую трансфармацыю творчай задумы юных мастакоў.
Падчас мерапрыемства кожны прысутны таксама зможа паспрабаваць сябе ў ролі мастака і, магчыма, раскрыць свае схаваныя таленты.
Зацікаўленых чакаем 3 чэрвеня ў 17:30 па адрасе г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.
Выстава будзе дзейнічаць па 31 жніўня 2022 г.
Уваход – вольны.
Тэл.: +375 (17) 363-56-21.