“Дарагая мая Надзя…” – сумесная выстава з Белгарадскім дзяржаўным літаратурным музеям адкрылася ў межах міжнароднага супрацоўніцтва 2 ліпеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.
Выстава прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. “Дарагая мая Надзя…” – гэта досвед удумлівага прачытання франтавых лістоў. Спроба рагледзець у кароткіх пасланнях, спехам напісаных алоўкам, глыбокую жыццёвую мудрасць і наказы будучым пакаленням.
На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў Белгарадскага дзяржаўнага літаратурнага музея, Дзяржаўнага архіва Белгарадскай вобласці, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і сямейных архіваў.
Выстава дзейнічае з 3 ліпеня па 29 верасня 2024 года.