Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё мастацкай выставы “Дзіцячыя краскі ў вянок паэту”

9 студзеня 2020 года ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбылося адкрыццё мастацкай выставы “Дзіцячыя краскі ў вянок паэту” навучэнцаў арт-цэнтра “Вулей” Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі ім. Хаіма Суціна г.п. Смілавічы”.

Ідэя стварыць серыю мастацкіх работ па вершах Максіма Багдановіча ўзнікла падчас наведвання навучэнцамі арт-цэнтра экскурсіі па асноўнай экспазіцыі музея,  і за некалькі месяцаў плёнам іх працы сталі 35 мастацкіх работ, 14 работ у тэхніцы бацік. Нетрывіяльнасць і свежы погляд дзяцей ХХІ стагоддзя на класічную паэзію сталі вызначальнымі рысамі дадзенага праекта.

Падрыхтоўцы выставы садзейнічала адміністрацыя Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ім. Хаіма Суціна г.п. Смілавічы: дырэктар Ала Леанідаўна Лаўрыновіч, намеснік дырэктара цэнтра па адукацыйна-выхаваўчай рабоце Хасеневіч Святлана Якаўлеўна. І, безумоўна, вялікую ролю ў творчым выяўленні навучэнцаў адыгралі настаўнікі арт-цэнтра: Дурко Вадзім Ігаравіч, Жогаль Надзея Віктараўна, Ярэміч Вікторыя Уладзіміраўна, Трыгубяк Таццяна Сяргееўна.

Сярод шаноўных гасцей свята былі Аляксандр Аляксандравіч Зіменка – дырэктар Цэнтра выяўленчага і медыя мастацтва “Новая культурная ініцыятыва”, куратар карпаратыўнай калекцыі “Белгазпромбанка” і  куратар арт-цэнтра “Вулей”; Надзея Міхайлаўна Усава – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея; Галіна Леанідаўна Левіна – архітэктар, сябра арт-цэнтра “Вулей”.

Close Menu