Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё літаратурна-мастацкай экспазіцыі “Жанчыны, Маці-словатворцы”

Жанчыны, маці-словатворцы,

У час калыханак вы сплялі

Імя вясне, пчале і зорцы,

Усім добрым дзівам на зямлі. А. Пысін

 

5 сакавіка 2020 года ў 16.30 Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на адкрыццё  часовай  літаратурна-мастацкай  экспазіцыі “Жанчыны, Маці-словатворцы…” у межах праекта “Вясна. Прыгажосць. Каханне”.

Вясна — гэта сімвал адраджэння, абуджэння ўсяго жывога. Як абуджаецца прырода пасля зімовага сну, так і чалавек пераводзіць свае думкі на ўсё самае лепшае і аптымістычнае. Духоўная прыгажосць выратуе свет. Галоўным носьбітам такой прыгажосці з’яўляецца жанчына. Яна дае жыццё ўсяму свету, прыўносіць гармонію і раўнавагу. Каханне — гэта своеасаблівы стан душы чалавека, што праяўляецца ў выключнай сімпатыі да пэўнага аб’екта. Яно пераносіць нас у свет іншых матэрый – у космас душы. Усе пералічаныя вышэй паняцці маюць відавочную блізкасць, бо іх злучае яе Вялікасць Жанчына – творца, маці, гаспадыня. Жанчына нарадзіла Бога і жанчына спакусілася яблыкам ад Біблейскага Гада. Яна глыбокая і разнастайная ў сваіх пачуццях. Ва ўсе часы людзі спрабавалі разгадаць загадку жанчыны, бо яна ёсць загадка творчасці, загадка сусвету.

У экспазіцыі прадстаўлены архіўныя матэрыялы беларускіх паэтак Вольгі Іпатавай, Галіны Каржанеўскай, Людмілы Рублеўскай, многія з якіх дэманструюцца ўпершыню. Упрыгожаць выставу мастацкія працы Рыты Цімохавай і Марыны Эрэнбург. На экспазіцыі будуць дэманстравацца касцюмы з фондаў Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

У мерапрыемстве возьмуць удзел паэткі, пісьменнікі, мастакі, музыкі, даследчыкі і інш..

 

Уваход вольны.

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

(вул. М. Багдановіча, 13).

Кантактны тэлефон: (017) 335-44-47.

 

 

Close Menu