Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё экспазіцыі “Жанчыны, Маці–словатворцы”

5 сакавіка, напярэдадні святкавання Міжнароднага дня жанчын, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло адкрыццё часовай літаратурна–мастацкай экспазіцыі “Жанчыны, Маці–словатворцы”.

Сумоўе літаратуры і мастацтва, як узаемадапаўняючых відаў творчасці, увасобілася на экспазіцыі. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў. Сваімі расповедамі пра сябе і творчасць падзяліліся ўдзельніцы і героі экспазіцыі — паэткі і пісьменніцы Галіна Каржанеўская і Людміла Рублеўская, мастачка, арт–крытык Марына Эрэнбург. Пра сутнасць творчасці і жанчын–творцаў распавялі запрошаныя эксперты — літаратуразнавец Ірына Шматкова, мастакі Рыгор Сітніца і Сяргей Волкаў, паэтка Аксана Спрынчан.

Яе Вялікасць Жанчына – творца, маці, гаспадыня. Яна глыбокая і разнастайная ў сваіх пачуццях. Ва ўсе часы людзі спрабавалі разгадаць загадку жанчыны, бо яна ёсць загадка творчасці, загадка Сусвету. Якая яна беларуская жанчына? Паспрабуйце адказаць на гэтыя пытанні, наведаўшы часовую экспазіцыю “Жанчыны, Маці–словатворцы”.

Чытайце беларускую літаратуру і натхняйцеся!

 

 

Close Menu