Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё часовай літаратурна–мастацкай экспазіцыі “Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня”

17 студзеня 2020 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прайшло адкрыццё часовай літаратурна–мастацкай экспазіцыі “Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня”, у межах якога адбыўся круглы стол “Біблія Васіля Кораня як помнік культуры беларускага і рускага народаў”.

Упершыню шырокаму колу наведвальнікаў у Беларусі былі прадстаўлены рэканструяваныя лісты першай гравіраванай Бібліі, створанай нашым земляком — беларускім майстрам–разьбяром па дрэве Васілём Коранем з Дуброўна. З прывітальным словам да гасцей звярнуўся Міхаіл  Рыбакоў, дырэктар Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Пра значнасць вяртання гістарычнай памяці беларускага народа распавёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь  В.І.Варанецкі. Ганаровы госць, ён жа і су–арганізатар выстаўкі, кіраўнік Акадэміі народнага мастацтва, мастак–графік Віктар Пензін перадаў у фонды музея чатыры рэканструяваныя дрэварыты з Бібліі Васіля Кораня, адбіткі папулярных у Расіі 18 ст. лубочных малюнкаў, а таксама выданне  А.Г.Саковіч “Народная гравіраваная кніга Васіля Кораня” ў двух тамах, што выйшла ў 1983 годзе. Гэта першае значнае даследаванне помніка рускай гравіраванай Бібліі 17 ст. Віцэ-прэзідэнт Акадэміі народнага мастацтва, дырэктар галерэі “Фирст” Георгій Гадлеўскі правёў першую экскурсію па экспазіцыі.

Пачалося мерапрыемства з музычнага віншавання з каляднымі святамі ад гусляра Алеся Чумакова і спявачкі Таццяны Ячнай. У іх выкананні прагучалі сусветнавядомыя калядныя песні з праграмы “Еўрапейскія калядкі на гуслях”. Са словамі віншаванняў да гасцей імпрэзы звярнулася Людміла  Дударава, загадчык аддзела ідэалогіі і культуры Дубровенскага райвыканкама.

У круглым стале прынялі ўдзел культуролагі, мастацтвазнаўцы, біблеісты, краязнаўцы — В.П.Пензін, Г.М.Гадлеўскі, А.А.Суша, Л.У.Вакар, Н.Я.Трыфанава, І.М.Дубянецкая, М.А.Ляшчынскі, А.А.Гадлеўская.

Close Menu