Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адкрыццё часовай экспазіцыі “КАСТРАВІЦКІЯ”

10 верасня 2020 г. у 17:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі “КАСТРАВІЦКІЯ”, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Гіёма Апалінэра.

Шляхецкі род Кастравіцкіх у ХІХ ст. даў дзве знакавыя асобы, творчасць якіх паўплывала на далейшае развіццё беларускай і еўрапейскай літаратуры і культуры ХХ ст.

Гіём Апалінэр (сапр. Гіём-Альберт-Уладзімір-Аляксандр-Апалінарый Кастравіцкі; 26.08.1880 – 9.11.1918) – паэт, мастацтвазнавец, графік, удзельнік суполкі “Манпарнас” (Montparnasse) разам з Пабла Пікаса, Андрэ Брэтонам, Андрэ Дэрэнам, П’ерам Рэвердзі, Жанам Както, Маркам Шагалам, Анры Русо і інш., аўтар тэрміна “сюррэалізм”, адзін з самых вядомых эксперыментатараў у літаратуры ХХ стагоддзя.

Карусь Каганец (Казімір-Рафал Каралевіч Кастравіцкі (29.01(10.02).1868 – 20.05.1918) – паэт, драматург, мовазнавец, мастак, скульптар, грамадскі дзеяч нацыянальнага Адраджэння пачатку ХХ ст.

І сёння род Кастравіцкіх працягваецца ў сям’і Мачарскіх, падданых Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі. На адкрыцці выставы “КАСТРАВІЦКІЯ” да прысутных звернецца нашчадак роду па матчынай лініі Джэрэмі Мачарскі – аўтар кніг “A Man of Power and a Goblin on a Fork” (“Асілак і гарэза”) і “The Flight of Eagles” (“Палёт арлоў”), якія распавядаюць пра гісторыю яго сям’і, знакамітых продкаў.

Кнігу “Паэзія ў крыві” (“The Poetry in the Blood”) Джэрэмі ўклаў не толькі з твораў Гіёма Апалінэра і Каруся Каганца, а і іх нашчадкаў, таксама не абдзеленых літаратурным талентам.

Побач з прадметамі з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і рэчамі сям’і Мачарскіх у экспазіцыі “КАСТРАВІЦКІЯ” будуць прадстаўлены матэрыялы Нацыянальнага гістарычнага архіва, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прыватных калекцый.

Аўтар ідэі – Уладзімір Шчасны

Аўтар мастацкай канцэпцыі – Генадзь Чысты

Куратар праекта – Эліна Свірыдовіч

Куратар экспазіцыі – Вольга Гулева

Партнёрамі праекта выступаюць:

˗ Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

˗ Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва

˗ Нацыянальная бібліятэка Беларусі

˗ Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур

– Галерэя “Прадмесце”

Мерапрыемства адбудзецца пад патранатам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Для наведвальнікаў экспазіцыя будзе дзейнічаць з 11 верасня 2020 г.

Запрашаем у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры па адрасе г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: (017) 334-56-21.

Close Menu