Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Адамава калядная майстэрня

Дзень народзінаў – выдатная нагода сабрацца ў добрай кампаніі і атрымаць падарункі. Літаратурны музей запрашае адзначыць разам Дзень народзінаў цудоўнага паэта Адама Міцкевіча, а падарункі стварыць для сябе саміх і сваіх блізкіх.

Запрашаем на майстар-класы па стварэнні святочнай прыгажосці.

24 снежня
12:00 – паштоўка “Сілуэт паэта”

13:00 – “Свечка – ціхая гаворка сэрца” (стварэнне свечак з вашчыны)
14:00 – пано “Завоссе ў кішэні”
15:00 – аплікацыя “Ішла Каляда”

25 снежня
14:00 – “Свечка – ціхая гаворка сэрца” (стварэнне свечак з вашчыны)

Майстар-класы праводзяцца для зборных груп.

Кошт кожнага майстар-класа 6 рублёў / 1 наведвальнік.

Магчымая індывідуальная замова ў іншыя дні з 27 па 31 снежня па папярэднім запісе па тэлефоне: +375 17 363 56 21.

Усіх сардэчна запрашаем!

Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu