Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Тэматычная экскурсія да Дня Перамогі

9 мая ў 14:00 у Літаратурным музеі Петруся Броўкі пройдзе тэматычная экскурсія “Ад цябе не прыходзяць лісты…”.

Вялікая Айчынная вайна раскідала сям’ю Броўкаў па розных мясцінах – жонка і сын былі вымушаны накіравацца ў Саратаўскую вобласць у эвакуацыю, а потым у Алма-Ату да сваякоў, маці паэта засталася ў родных Пуцілкавічах, браты змагаліся на франтах. Сцяпан i Аляксандр прайшлі вайну i засталіся ў жывых. Лёс малодшага, Канстанціна Броўкі, склаўся трагічна – ён загінуў падчас выканання аперацыі. Маці, Алена Сцяпанаўна Броўка, была вывезена ў лагер Асвенцым, дзе і загінула, здзейсніўшы перад смерцю гераічны ўчынак – яна выратавала маладую дзяўчыну з суседняй вёскі.

Падчас экскурсій вы даведаецеся пра выпрабаванні сям’і Броўкаў падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў першыя пасляваенныя гады.

Уваход: 10 руб.

Адрас: г. Мінск, вул. К.Маркса, 30.

Кантактны тэлефон: +375 (17) 342-09-81.

Close Menu