Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

90 год з дня нараджэння Анатоля Дзялендзіка

4 сакавіка – дзень нараджэння беларускага драматурга, сцэнарыста, празаіка Анатоля Дзялендзіка (1934 – 2019).

Па п’есах Анатоля Дзялендзіка беларускія тэатры ставілі спектаклі (“Смак яблыка”, “Выклік багам”, “Начное дзяжурства”, “Грэшная любоў”, “Гаспадар” і інш.), а на кінастудыі “Беларусьфільм” экранізавалі сцэнары. Найбольш вядомыя – “Ваўкі ў зоне” (першы мастацкі фільм, прысвечаны чарнобыльскай катастрофе) і “Анастасія Слуцкая”, якая атрымала 17 прызоў на міжнародных кінафестывалях.

Што цікава, па першай адукацыі Анатоль Андрэевіч быў урачом-псіхіятрам. 11 гадоў жыцця ён аддаў працы ў рэспубліканскай псіханеўралагічнай бальніцы ў Мінску. Аднак пасля, завочна скончыўшы ў 1969 г. Літаратурны інстытут у Маскве, перайшоў на пісьменніцкі хлеб. Дзялендзік-пісьменнік, па сутнасці, працягнуў лячыць душы людзей, але ўжо праз свае п’есы, прасякнутыя дабрынёй, святлом і дасціпным гумарам.

Close Menu