17 студзеня 2019 года – 115 гадоў з дня нараджэння Алеся Якімовіча (1904–1979), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1968), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).
У фондах ДМГБЛ захоўваецца 44 прадметы, якія звазаны з жыццём і творчасцю Алеся Іванавіча Якімовіча. Сярод гэтых прадметаў – папка для папер; фотаздымкі з сям’ёй і сябрамі – пісьменнікамі Янкам Маўрам, Кандратам Крапівой, Максімам Танкам, Петрусём Броўкам, Янкам Брылём, Васілём Віткам; часопісы “Чырвоны сейбіт”, “Маладняк” (1926 г.), дзе пачынаў свой творчы шлях пісьменнік.
У музейнай калекцыі “Рукапісы” ёсць апавяданне Алеся Якімовіча “Хітры воўк. Расказ былога пастушка”. (1960 г.). У калекцыях “Кнігі” і “Кнігі з аўтографамі” захоўваецца 25 кніг пісьменніка. Сярод іх аповесці: “Адкуль ліха на свеце”, “Канец сервітуту” і “Кастусь Каліноўскі”, за якія ў 1974 г. Алесь Іванавіч атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР. Найбольш каштоўныя ў калекцыі кнігі аўтара з дароўнымі надпісамі сябрам: Марыі Хайноўскай, Анатолю Астрэйку, Ісааку Платнеру.
Алесь Іванавіч Якімовіч нарадзіўся 17 студзеня 1904 года ў сялянскай сям’і. У 1926 г. скончыў Беларускі педагагічны тэхнікум, у 1930-м – літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Дэбютаваў у друку ў 1923 г. у часопісе “Маладняк”, стаў сябрам гэтага літаратурнага аб’яднання “Маладняк”.
Удзельнікі Пленума Цэнтральнага бюро Усебеларускага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”. Першы рад злева направа: Нічыпар Чарнушэвіч, Паўлюк Шукайла, Кандрат Крапіва, Алесь Дудар, (?), Алесь Якімовіч. Другі рад злева направа: Анатоль Вольны, [Лазар Кацовіч], Антон Баліцкі, Міхась Чарот, Андрэй Александровіч, Уладзімір Дубоўка, Янка Купала, Янка Бобрык. Трэці рад злева направа: Максім Лужанін, Мікола Аляхновіч, Ілары Барашка, Ляшэвіч (з Бабруйска), Кузьма Чорны, Адам Бабарэка, Язэп Пушча, Міхась Зарэцкі. Чацвёрты рад злева направа: [Сяргей Знаёмы], (?), (?), (?). Мінск. 1925 г.
Рэдакцыя “Беларускай вёскі” прывяціла нумар газеты “Чырвоны сейбіт” (№ 4 ад 5 сакавіка 1926 г.) 3-годдзю літаратурнага аб’яднання “Маладняк”. На першай паласе гэтага нумара – артыкул “Прывітанне “Маладняку”. Верш Алеся Якімовіча ст. 11.
З 1924 г. працаваў у рэдакцыях часопісаў “Беларускі піянер”, “Іскры Ільіча”. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны выкладаў у сярэдняй школе г. Чыстапаля (Татарстан), затым працаваў адказным сакратаром раённай газеты ў Казахстане. З кастрычніка 1942 г. – у Чырвонай Арміі, камандзір стралковага ўзвода, затым роты. У 1943 г. быў цяжка паранены пад Харкавам. Па раненні жыў у Маскве, займаўся рэдактарскай працай (1943-1944). Працаваў старшым рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР (1944-1945, 1948-1954), адказным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1945-1948), літкансультантам СП БССР (1955-1960).
Пісаў пераважна для дзяцей. Першая кніжка “Вершы” (1925). Аўтар кніг апавяданняў, аповесцей: “Гул бубна”» (1925), “Перамога” (1932), “Незвычайны мядзведзь” (1934), “Выпадак на чыгунцы” (1938), “Помета” (1946), “Сябры” (1948), “Аповесці і апавяданні” (1949), “Гаворыць Масква” (1951), “Арляняты” (апавяданні, аповесці, казкі, 1952), “Я – юны піянёр” (1952), “Базылёў курган” (1954), “Новы год” (1958), “Смелыя людзі” (1960),
Алесь Якімовіч з членамі літаратурнага гуртка Мінскага электратэхнікума сувязі. 1950-я гг.
Беларускія пісьменнікі і дзеячы культуры . Злева направа: Тарас Хадкевіч, Міхась Клімковіч, ?, Якуб Колас, Даніла Міцкевіч, сакратар ЦК КПБ Цімафей Гарбуноў, дырэктар НДІ па сельскай гаспадарцы Мацыпура, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Міхась Лынькоў, Ілья Гурскі, Алесь Якімовіч. в. Каралішчавічы. 1953 г.
Беларускія пісьменнікі з дзеячамі навукі і культуры. Злева направа: ?, Тарас Хадкевіч, ?, Міхась Клімковіч, Пятро Глебка, ?, Якуб Колас, Даніла Міцкевіч, Цімафей Гарбуноў, ?, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, ?, Міхась Лынькоў, Ілья Гурскі, Алесь Якімовіч. 1953 г.
Якімовіч Алесь і Крапіва Кандрат сярод землякоў. Уздзенскі раён. 1958 г.
Алесь Якімовіч (сядзіць трэці злева) сярод беларускіх пісьменннікаў. 1959 г.
Алесь Якімовіч з курсантамі-выхавацелямі школ-інтэрнатаў БССР. 1960 г.
“Адкуль ліха на свеце” (1963), “Прыгоды хлопчыка Іларыка” (1965), “Канец сервітуту” (1968), “Светлы дзень” (апавяданні і казкі, 1969), “Кастусь Каліноўскі” (1971), “Цяжкі год” (1976), нарысы “Коска” (1935), “У нашай сталіцы” (1954), літаратурныя казкі ў вершах і прозе “Каваль Вярнідуб” (1936), “Казка пра смелага вожыка” (1937), “Браты Лазоўскія” (1965), зборнік паэзіі “Улетку” (1947). У 1967 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1978-1980 гг. – у 3 тамах.
Максім Танк, Алесь Якімовіч (у цэнтры), Янка Брыль з пісьменнікамі ў Доме творчасці ў Каралішчавічах
Алесь Якімовіч на сустрэчы з чытачамі ў Літвянскай СШ імя П. Глебкі. 1971 г.
Іван Мележ, Пятрусь Броўка і Алесь Якімовіч падчас сустрэчы з чытачамі. 1972 г.
Кніга “Кастусь Каліноўскі”
У 1974 г. Алесь Якімовіч стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігу “Кастусь Каліноўскі”.
Рукапіс з аўтарскімі праўкамі апавядання Алеся Якімовіча “Хітры воўк”. 1960 г.
Янка Брыль, Алесь Пальчэўскі, Васіль Вітка, Ніл Гілевіч і Алесь Якімовіч. 1979 г.
У апрацоўцы Алеся Якімовіча выйшла шмат беларускіх казак як асобнымі выданнямі, так і зборнікамі: “Каток – залаты лабок” (1955), “Бацькаў дар” (1957), “З рога ўсяго многа” (1959), “Андрэй за ўсіх мудрэй” (1983). Таксама А. Якімовіч сааўтар “Чытанкі” для 2-га класа (з Е. Тародкінай, 1933), аўтар падручніка “Роднае слова” для 2-га класа (1932), кніг для чытання “Слухай – запамінай: Азбука ў вершах і малюнках” (1948), “Звяры нашых лясоў” (1951).
Пераклаў на беларускую мову асобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, П. Яршова, І. Крылова, І. Тургенева, Д. Маміна-Сібірака, Л. Талстога, А. Чэхава, Ул. Маякоўскага, М. Горкага, К. Чукоўскага, С. Маршака, С. Міхалкова, А. Гайдара, М. Носава, І. Франка, М. Рыльскага, П. Тычыны, Н. Забілы, Х.К. Андэрсена, Дж. Лондана, Г. Мапасана і інш.
З жонкай Верай Ігнатаўнай. 1979 г.