Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

85 год з дня нараджэння Леаніда Дайнекі

28 студзеня спаўняецца 85 год з дня нараджэння пісьменніка Леаніда Дайнекі.

  • Аўтар найбольш вядомы сваімі гістарычнымі раманамі, але пачынаў як паэт (1961).
  • Выдаў кніжкі вершаў «Галасы» (1969), «Бераг чакання» (1972), «Начныя тэлеграмы» (1974), «Мая вясна саракавая» (1979), «Вечнае імгненне» (1985), «Сняжынкі над агнём» вершы і паэмы (1989).
  • Аўтар зборніка апавяданняў «Бацькава крыніца» (1976), раманаў «Людзі і маланкі» (1978), «Запомнім сябе маладымі» (1981), «Футбол на замініраваным полі» (1983), «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), «Жалезныя жалуды» (1990), «Назаві сына Канстанцінам», (2008), «Пра лісоўчыка, злога хлопчыка» (2010), «Той, каго ўдарылі па шчацэ» (2011), «Ілоты» (2015), «Сын ільва, дачка Зеўса – Леанід і Зінаіда» (2017).
  • Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя І.Мележа (1988) за раман «Меч князя Вячкі», Дзяржаўнай прэміі БССР (1990) за раманы «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака».
  • Некаторыя вершы Леаніда Дайнекі пакладзены на музыку.
Close Menu