Праект “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”
ВАЛЯНЦІН ТАЎЛАЙ
паэт, літаратуразнаўца
8 лютага 1914 – 27 красавіка 1947
У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным, разведчыкам і кіраўніком навагрудскай сеткі спецгрупы «Буравеснік» партызанскага атрада імя Р.І. Катоўскага брыгады імя Ф.Э. Дзяржынскага Баранавіцкага партызанскага злучэння. Па заданні партызан у 1943 г. перабраўся ў Навагрудак, дзе загадваў аддзелам культуры Навагрудскай управы Саюза беларускай моладзі. Увосень 1943 г. В. Таўлай разам з бацькамі быў арыштаваны і некалькі тыдняў адседзеў у турме Ліды. Бацька і мачыха паэта загінулі ў Асвенцыме.
Валянцін Таўлай выступаў з вершамі ў партызанскім друку («Яго, бандыта, на прыцэл вазьмі!.. », «Сон Гітлера», «Фраў Германія» і інш.), стварыў выдатныя творы інтымна-грамадзянскай лірыкі.