Праект “Беларускія пісьменнікі – удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны”
ІВАН ШАМЯКІН
народны пісьменнік Беларусі
30 студзеня 1921 – 14 кастрычніка 2004
У 1940 годзе быў прызваны ў савецкае войска, праходзіў службу ў Мурманску ў зенітна-артылерыйскай часці, у 1944 – перадыслакаваны ў Польшчу, прымаў удзел у Вісла-Одэрскай аперацыі і ў Берлінскай наступальнай аперацыі. Быў камандзірам гарматнага разліку, камсамольскім арганізатарам дывізіёна.
Узнагароджаны медалямі “За абарону Савецкага Запаляр’я”, “За ўзяцце Берліна”, “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945”.
Paмaн «Глыбoкaя плынь» (1948) прысвечаны партызанскай барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў. Цэнтральным героем у ім з’яўляецца настаўніца і партызанская сувязная Таццяна Маеўская, якая выратавала яўрэйскага хлопчыка, выдаўшы яго за сваё дзіця. Асноўная ўвага ў рамане акцэнтуецца на гераізме і бясстрашнасці партызан, іх патрыятызме, адданасці Радзіме.