Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

27 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”

27 студзеня 2021 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць навукова-практычны семінар “Шляхамі маладнякоўцаў”, прысвечаны юбілеям пісьменнікаў-маладнякоўцаў – 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі (1886-1941) і 120-годдзю з дня нараджэння Міхася Зарэцкага (1901-1937). У семінары прымаюць удзел супрацоўнікі музея – загадчык навукова-асветніцкага аддзела Эліна Свірыдовіч і загадчык філіяла “Беларуская хатка” Таццяна Лабада.

Семінар праходзіць у межах супрацоўніцтва чатырох устаноў – Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва і Выдавецкага дома “Звязда” (часопіс “Маладосць”) – у межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” да 100-годдзя ўтварэння Усебеларускага літаратурнага аб’яднання паэтаў і пісьменнікаў “Маладняк”.

Падчас семінару супрацоўнікі ўстановы анансуюць цыклы мерапрыемстваў па святкаванні юбілейных дат пісьменнікаў. Сярод якіх – прэзентацыя музейнай экспазіцыі і правядзенне конкурсу  дзіцячых малюнкаў, прысвечаных 135-годдзю з дня нараджэння Змітрака Бядулі, што будзе праходзіць з 1 лютага па 23 красавіка бягучага года ў філіяле “Беларуская хатка”.

А таксама адкрыццё літаратурна-дакументальнай экспазіцыі ў рамках праекта “Залатая раніца беларускага Адраджэння” да  120-годдзя з дня нараджэння Міхася Зарэцкага ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і інш.

Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках!

Прадугледжаны прамы эфір пасяджэння круглага стала на канале YouTube: https://youtu.be/H0URNVUNQcc.

Close Menu