Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

26 лістапада нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930–1984)

KP_009299

26 лістапада нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (1930–1984). Класік беларускай літаратуры, пісьменнік надзвычай шырокага творчага дыяпазону – паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст. Прыхільнікаў творчасці Ул. Караткевіча прываблівае высокая мастацкая культура і гуманістычнае гучанне яго твораў, непаўторная манера пісьма, мілагучная мова. Пісьменнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру тэматычна і жанрава, напоўніў яе інтэлектуальным і філасофскім зместам. Менавіта Уладзімір Караткевіч першы звярнуўся да жанру гістарычнага раману. «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», «Зямля пад белымі крыламі» – творы, якімі аднолькава захапляюцца чытачы розных узростаў.

 

«Быў. Ёсць. Буду…»

Быў. Ёсць. Буду.

Таму, што заўжды, як пракляты,

Жыву бяздоннай трывогай,

Таму, што сэрца маё распята

За ўсе мільярды двухногіх.

 

За ўсіх, хто ўздымае цяжкія разоры,

Хто ў гарачым пекле металу,

За ўсіх, хто змагаецца з небам і морам,

За жывых, і за тых, што сканалі.

 

За ўсіх, хто крывёю піша

Ў нязгодзе

З рабства подлай дарогай,

Хто за Край Свой Родны, за ўсе Народы

Паўстане нават на Бога.

 

За ўсіх, хто курчыцца ў полымі вёсак,

Хто ратуе краіну ад краху,

За ўсіх, хто бясстрашна глядзіць у нябёсы

З барыкады,

З пушчы

І з плахі.

 

Хто са смерцю гаворыць з вока на вока,

З яе усмешкаю ветлай,

І ўсё ж узводзіць — нясцерпна далёкі —

Храм наш агульны і светлы.

А калі ён горда даззяе ў зеніце —

Непарушны — ўзнясецца ў неба,

Вы з распятага сэрца кроплю вазьміце.

Апошнюю.

Болей не трэба.

 

І няхай яна збоку, недзе на ганку,

Дагарае й дзяцей не страшыць

На граніце любові,

На граніце світанку,

На граніце велічы вашай.

 

Фота з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Адна з апошніх фатаграфій пісьменніка на сустрэчы з нагоды 30- годдзя заканчэння Кіеўскага ўніверсітэта. Кіеў, 1 ліпеня 1984 г.

Close Menu