23 ліпеня ў Музей гісторыі беларускай літаратуры завіталі суайчыннікі з Іарданіі. Падчас цёплай сустрэчы было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж установай “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” і Культурна-асветніцкім аб’яднаннем беларусаў у Іарданіі (г. Аман, Іарданія). Кіраўнік арганізацыйнага камітэта Аксана Чамеза падарыла музею кнігу пра Іарданію.




