Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

21 студзеня адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”

21 студзеня 2021 года ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”, падрыхтаванае сумесна з Літаратурным тэатрам “Слова” пад кіраўніцтвам Зінаіды Феакціставай-Каладзяжнай.

Гэтай імпрэзай мы распачалі юбілейны год класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры Максіма Багдановіча (1891–1917). Паэт, празаік, літаратурны крытык, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, Максім Багдановіч пакінуў багатую творчую спадчыну – камертон эталоннай паэтычнай чысціні і дасканаласці для наступных пакаленняў паэтаў. “Гapaчым cлoвaм pyнь yзняў нa poднaй зямлi”, – так вoбpaзнa cкaзaў пpa cпaдчынy Бaгдaнoвiчa Улaдзiмip Кapaткeвiч.

І тым не менш, у кожнага свой Багдановіч. Учора мы мелі магчымасць пазнаёміцца з Максімам Багдановічам Зінаіды Феакціставай – майстра мастацкага чытання, уладальніцы медаля Францыска Скарыны, аўтара літаратурна-музычнай праграмы “Мой Багдановіч”, у якой прагучалі вершы і казкі Максіма Багдановіча, паэтычныя і музычныя рэфлексіі Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Алега Лойкі, Яўгена Глебава, Ігара Паліводы, Уладзіміра Мулявіна, а таксама жанравыя беларускія народныя песні, так званыя “матуліны песні”.

Гледачы ўчорашняй імпрэзы – школьнікі, настаўнікі, літаратары, чыноўнікі, пенсіянеры – з удзячнасцю і захапленнем прынялі вобраз Максіма Багдановіча, які ім прапанавалі артысты.

Close Menu