Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Адкрый для сябе скарбы нацыянальнай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Беларуская моваРусскийEnglish简体中文

Запрашаем на майстар-клас, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі

21 сакавіка святкуецца Сусветны дзень паэзіі. У сучасным літаратурным календары гэтая дата супадае з днём нараджэння чалавека,  дзякуючы якому мы маем адны з першых паэтычных шэдэўраў, выдадзеных беларускай мовай – Францішка Багушэвіча.

Запрашаем вас адзначыць свята паэзіі крыху незвычайна – па-мастацку – на выставе “Жыццё – вандроўка на чоўне па моры…”. Мазаіка выставы сабраная з малюнкаў удзельнікаў творчай майстэрні “PLOT” і студыі “Першацветы”.

28 сакавіка запрашаем вас на майстар-клас кіраўніка “PLOTа”, мастака, арт-педагога Ніны Маргаевай “Гісторыя простых рэчаў”, прысвечаны Сусветнаму дню паэзіі.

Кожная рэч мае сваю гісторыю. У кожным прадмеце вакол нас багата сакрэтаў. А ў музейных экспанатах – тым  болей. Падчас майстар-класа даведаемся, як можна выразіць гэтыя таямніцы праз малюнкі і коміксы, а таксама пра іншыя  мастацкія цікавосткі. Чакаем вас!

28 сакавіка, 16.30 – 18.30.

Узрост: 6+.

Уваходны квіток: 3 рублі.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

Close Menu