Ёсць тут аматары фатаграфавацца?
20 студзеня Літаратурны запрашае разам адзначыць Міжнародны дзень музейнага сэлфі.
Адкуль прыйшла ідэя гэтай традыцыі? Яна з’явілася з размяшчэння фатаграфій у блогу музея Хорнімана (Лондан). Справа ў тым, што частку музейнага блога займалі сэлфі наведвальнікаў на фоне знакамітага мясцовага экспаната – вельмі рэалістычнага пудзіла маржа, якое было зроблена ў 1870 годзе ў Канадзе і патрапіла ў калекцыю музея ў 1893 годзе.
Мы таксама не маглі абысці гэтую падзею, таму запрашаем Вас, паважаныя сябры, паўдзельнічаць у акцыі. Хутчэй хапайце свой смартфон, завітвайце ў музей, рабіце сэлфі і публікуйце яго ў сацыяльных сетках з хэштэгамі #MuseumSelfieDay2021 і #bellitmuseum!
Зрабіць фота можна каля ўваходу ў музей або на фоне любімага экспаната.
У канцы тыдня – 22.01. – будзем падводзіць вынікі на нашых старонках у сацыяльных сетках. УВАГА! Аўтар лепшага фотаздымка атрымае памятны сувенір і квіток на бясплатнае наведванне асноўнай і часовых экспазіцый музея.
Тэрмін дзеяння квітка абмежаваны – да 1 чэрвеня 2021 года.
Мы ў сацыяльных сетках:
Facebook: facebook.com/bellitmuseum
ВКонтакте: vk.com/bellitmuseum
Instagram: instagram.com/bellitmuseum
